глі́ністы, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з гліны, мае ў сабе прымесь гліны.
2. Колерам падобны на гліну.
глі́ністы, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з гліны, мае ў сабе прымесь гліны.
2. Колерам падобны на гліну.
глі́нішча, ‑а,
Месца здабычы гліны.
глінтве́йн, ‑у,
Гарачы напітак з чырвонага віна, пракіпячонага з цукрам і вострымі прыправамі.
[Ням. Glühwein.]
гліня́ны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з гліны.
•••
гліпт, ‑а,
Каштоўны камень з мастацкім разным узорам.
гліптатэ́ка, ‑і,
1. Калекцыя гліптаў.
2. Музей скульптуры.
глі́птыка, ‑і,
Майстэрства мастацкай разьбы на каштоўных камянях.
[Ад грэч. glyptike — выразны.]
гліса́да, ‑ы,
[Фр. gilssade — слізганне.]
гліса́нда,
Прыём ігры на музычным інструменце: хуткі прабег пальцам па клавішах або смычком ці пальцам па струнах.
[Іт. glissando — які слізгае.]
глі́сер, ‑а,
Быстраходнае пласкадоннае маторнае судна, якое пры вялікай скорасці слізгаціць па воднай паверхні і дае малую асадку.
[Ад фр. glisser — слізгацець.]