Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

унісо́н, ‑у, м.

Адначасовае гучанне двух або некалькіх гукаў аднолькавай вышыні і аднолькавых гукаў у розных актавах.

•••

Ва ўнісон — а) сугучна (спяваць, гучаць і пад.); б) зладжана (рабіць што‑н., дзейнічаць і пад.).

[Іт. unison.]

унісо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адначасова гучыць; пабудаваны на адначасовым гучанні аднолькавых гукаў. Унісоннае спяванне.

уніта́з, ‑а, м.

Ракавіна для сцёку нечыстот у прыбіральнях, абсталяваных каналізацыяй.

[Ад назвы фірмы Unitas.]

уніта́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. і спец. Аб’яднаны, адзіны, які ўтварае адно цэлае. Унітарная дзяржава. // Накіраваны на аб’яднанне; аб’яднальны. Унітарныя пераўтварэнні.

[Фр. unitaire.]

уніфармі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Работнік цырка, які належыць да уніформы (у 2 знач.).

уніфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уніфікаваць.

уніфікава́цца, ‑куецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) уніфікаваным.

2. толькі незак. Зал. да уніфікаваць.

уніфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) уніфікацыю. Уніфікаваць грашовую сістэму. Уніфікаваць абсталяванне цэхаў. Уніфікаваць арфаграфію.

уніфіка́тар, ‑а, м.

Той, хто праводзіць уніфікацыю чаго‑н.

уніфіка́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да уніфікатара.