Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

налі́ць, ‑лью́, ‑лье́ш, ‑лье́; ‑льём, ‑льяце́ і ‑лію́, ‑ліе́ш, ‑ліе́; ‑ліём, ‑ліяце́; пр. налі́ў, ‑ліла́, ‑ліло́; заг. налі́; зак.

1. што і чаго. Уліваючы якую‑н. вадкасць, напоўніць што‑н. Закіпеў чайнік. Святлана наліла шклянку і падала мужу. Шахавец. — Матуля, дайце нам папіць чаго-небудзь, — папрасіў адзін з.. [чырвонаармейцаў].. Хрысціна наліла кубак малака, працягнула старэйшаму. Жычка. / у безас. ужыв. Наліло поўную бочку дажджавой вады. // Уліць у што‑н. у якой‑н. колькасці. Наліць вады ва ўмывальнік. Наліць талерку супу. □ Аляксей Іванавіч змоўк, наліў у шклянку вады і выпіў. Скрыпка.

2. без дап. (пераважна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Разм. Тое, што і наліцца (у 4 знач.). Каласы ўжо налілі. □ Вінаград, наліты поўна сокамі, Хіліць долу гнуткія сукі. Калачынскі.

3. перан.; што. Напоўніць якой‑н. якасцю, якім‑н. пачуццём, адчуваннем. Ідзі, хай агорне душу, Налье вастрынёю зрок Трываласць твайго народа На першай з людскіх дарог. Лужанін. Распраналася .. [Маша] марудна — ад утомы, якая роўным цёплым цяжарам наліла цела. Мележ.

4. чаго і без дап. Разліць па паверхні чаго‑н. Наліць на стол вады. Наліць на абрус чарніла.

5. чаго. Зрабіць, вырабіць ліццём нейкую колькасць чаго‑н. Наліць дэталей.

•••

Цераз верх наліць (насыпаць) — наліць, насыпаць чаго‑н. звыш меры.

налі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад налічыць.

наліча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да налічаць.

наліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да налічыць (у 3, 4 знач.).

налі́чвацца, ‑аецца; незак.

Быць, мецца ў наяўнасці, у пэўнай колькасці. У 1915 годзе ў [Белавежскай] пушчы налічвалася семсот трыццаць зуброў. В. Вольскі. Атрад павялічваўся. У ім ужо налічвалася каля чатырохсот партызан. Паслядовіч.

налі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да налічыць.

2. каго-чаго. Утрымліваць у сабе, змяшчаць нейкую колькасць каго‑, чаго‑н. Батальён налічваў соцень шэсць салдат. Колас. Вучняў было нямнога — вёска налічвала ўсяго сорак двароў. Кавалёў.

налі́чнік, ‑а, м.

Тое, што і ліштва. Без налічнікаў вокны сляпыя Паглядалі на кедры сівыя. Хведаровіч.

налічы́цца, ‑лічуся, ‑лічышся, ‑лічыцца; зак.

Разм. Многа, доўга палічыць.

налічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.

1. Лічачы, устанавіць колькасць, лік каго‑, чаго‑н. Налічыць пяць рублёў. □ Хворы ў лыжачку палічыў дваццаць кропель, валіў вадою, выпіў і паморшчыўся. Бядуля. Як толькі.. [Сяргей Карага] палічыў «дваццаць адзін», пачуўся другі стрэл, больш густы і моцны. Колас.

2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць. Налічыць лішніх два рублі.

3. Вызначыць дабаўку да якой‑н. сумы; прылічыць звыш чаго‑н. Налічыць пяць рублёў пені. Налічыць працэнты на пазыку.

4. Залічыць на чый‑н. рахунак які‑н. від аплаты. Налічыць заработную плату.

налічэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. налічыць (у 3, 4 знач.).

2. Налічаная сума. Налічэнне за водпуск.

3. Тое, што і налік.