Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзесяціго́дкі ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Поўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў СССР з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. Скончыць дзесяцігодку. Музычная дзесяцігодка.

дзесяцігра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае дзесяццю плоскасцямі.

дзесяцігра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дзесяць граней.

дзесяцідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Прамежак часу ў дзесяць дзён; дэкада.

дзесяцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў дзесяць дзён. У той вечар, калі загрукалі па чыгунцы вагоны пасля дзесяцідзённага перапынку, зайшла да Лабановіча Вольга Віктараўна. Колас. // Разлічаны, дастатковы на дзесяць дзён. Дзесяцідзённы запас вады.

дзесяцізара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Дзесяцізарадная вінтоўка.

дзесяцікапе́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў дзесяць капеек. Дзесяцікапеечная манета.

2. Коштам у дзесяць капеек. Дзесяцікапеечная брашура.

дзесяцікла́снік, ‑а, м.

Вучань дзесятага класа.

дзесяцікла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да дзесяцікласнік.

дзесяцікла́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дзесяць класаў, складаецца з дзесяці класаў. Дзесяцікласная адукацыя.