дзернава́ць, дзярную, дзярнуеш, дзярнуе; незак., што.
Абкладваць дзёрнам. Дзернаваць адхоны. Дзернаваць клумбы.
дзернарэ́з, ‑а, м.
Від плуга для наразання дзёрну.
дзе́рці, дзяру, дзярэш, дзярэ; дзяром, дзераце; пр. дзёр, дзерла; незак., каго-што.
Тое, што і драць.
дзе́рціся, дзяруся, дзярэшся, дзярэцца; дзяромся, дзерацеся; пр. дзёрся, дзерлася; незак.
Тое, што і драцца.
дзесць, ‑і, ж.
Адзінка ліку пісчай паперы. Руская дзесць — 24 лісты. Метрычная дзесць — 50 лістоў.
дзесь, прысл.
Разм. Тое, што і дзесьці.
дзе́сьці, прысл.
У нейкім, дакладна не вядомым месцы. Рысы твару скрыпача нагадвалі Лабановічу нешта знаёмае. Дзесьці ён бачыў такі твар, але дзе? Колас.
дзеся́так, ‑тка, м.
1. Адзінка падліку, роўная дзесяці (пра аднолькавыя прадметы). Дзесятак яец. □ Пад Рагачовам у іх палку засталося не больш трэці байцоў і каля дзесятка танкаў. Мележ. // Дзесяць год узросту. Яму пайшоў шосты дзесятак.
2. толькі мн. (дзеся́ткі, ‑аў). Назва другой ад канца лічбы мнагазначнага ліку. Клас адзінак, дзесяткаў, соцень.
3. толькі мн. (дзеся́ткі, ‑аў). Пра вялікую колькасць чаго‑н. Таццяна заўважыла, што з кожнага двара праз шчыліны за .. [Лясніцкім] сочаць дзесяткі пар вачэй. Шамякін. — Часамі адзін чалавек даражэй за цэлыя дзесяткі людзей. Колас.
•••
Не з баязлівага (пужлівага) дзесятка — пра смелага чалавека.
дзеся́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Лічба 10. // Разм. Назва розных прадметаў (цэнтра мішэні, аўтобуса, тралейбуса маршруту № 10 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 10. Пацэліць у дзесятку. Прыехаць дзесяткай.
2. Ігральная карта з дзесяццю ачкамі. Храстовая дзесятка.
3. Разм. Тое, што і дзесяцірублёўка. — Можа, ты грошай не маеш, то я магу табе пазычыць дзесятку? Гартны.
дзесятко́вы, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на лічэнні дзесяткамі. Дзесятковая сістэма мер і вагі. Дзесятковыя дзяленні метра.
•••
Бесканечны дзесятковы дроб гл. дроб.
Дзесятковая сістэма класіфікацыі гл. сістэма.
Дзесятковы дроб гл. дроб.