лясга́с, ‑а, м.
Лясная савецкая гаспадарка, прадпрыемства, якое займаецца ўлікам і выкарыстаннем ляснога фонду, развядзеннем лесу і пад.
лясга́саўскі, ‑ае.
Які мае адносіны да лясгаса, належыць яму.
лясі́на, ‑ы, ж.
Разм. Адно дрэва. Селянін добра ведае і характар і прыдатнасць у гаспадарцы кожнай лясіны. Навуменка. // зб. Ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял. Сплаў лясіны карабельнай Пачыналі на рацэ. А. Александровіч.
лясі́стасць, ‑і, ж.
Адносіны паверхні, засеянай лесам, да агульнай паверхні данай мясцовасці; наяўнасць лесу.
лясі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які густа зарос лесам; багаты лесам. Лясістыя берагі. Лясісты раён. □ За фермай, як вокам кінуць, цягнуліся лясістыя ўзгоркі, якія падступалі да самых гор. Лынькоў.
ляск, ‑у, м.
1. Звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень. З ляскам, цяжкім гулам плылі, абганяючы мяне, вагоны. Радкевіч. Змоўк бульдозераў ляск па раскопаных поймах. Звонак.
2. Рэзкі сухі гук пры ўдары, сутыкненні. Чуе Янка ляск пугі, бачыць успацелых коней. Бядуля.
ля́сканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На пустой шашы, з боку панскага палаца, пачулася лясканне конскіх падкоў. Стаховіч.
ля́скат, ‑у, М ‑каце, м.
Дзеянне паводле дзеясл. ляскаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. З ляскатам падыходзіць браняпоезд, шэры, важкі, з дуламі гармат, з кулямётамі. Мележ. Я затыкала вушы, каб не чуць ляскату бізуноў і шомпалаў. Бядуля.
ляската́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [З будаўніцтва] далятаў да нас густы гул матораў і ляскатанне жалеза. Хадкевіч.
ляската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Утвараць дробны перарывісты стук. Ззаду грымелі, разрываючыся, снарады і густа, з пераборамі, ляскаталі кулямёты. Галавач. Зубы .. [чалавека] ляскаталі, усё цела калацілася. Гарэцкі.