брод, ‑у,
1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, па якім можна перайсці, пераехаць; пераход, пераезд.
2. След, пракладзены на сенажаці, на полі, каб размежаваць участкі.
брод, ‑у,
1. Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, возера, па якім можна перайсці, пераехаць; пераход, пераезд.
2. След, пракладзены на сенажаці, на полі, каб размежаваць участкі.
бро́йлер, ‑а,
1. Кураня, якое гадуецца на мяса асобым спосабам.
2. Памяшканне, дзе гадуюць такіх куранят.
[Англ. broiler.]
бро́йлерны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бройлера; прызначаны для бройлера.
бром, ‑у,
1. Хімічны элемент, цяжкая вадкасць, якая дае чырвона-бурую пару з рэзкім непрыемным пахам.
2. Лякарства для супакойвання нервовай сістэмы, якое мае ў сваім саставе бромістыя злучэнні.
[Ад грэч. brōmos — дрэнны пах.]
бро́мавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да брому.
бро́місты, ‑ая, ‑ае.
Які мае ў сваім саставе бром.
броне... (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «бранявы», «браніраваны», напрыклад:
бронеаўтамабі́ль, ‑я,
Баявы браніраваны аўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі; бранявік; бронемашына.
бронедрызі́на, ‑ы,
Баявая браніраваная дрызіна.
бронемашы́на, ‑ы,
Тое, што і бронеаўтамабіль.