Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разупэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Довадамі прымусіць каго‑н. адмовіцца ад сваіх перакананняў, ад упэўненасці ў чым‑н.

разу́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разуць.

2. у знач. прым. Без абутку, босы. Разутая нага.

разу́ха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.

Травяністая расліна сямейства крыжакветных. [Леў Раманавіч:] Паўзлі імхі па сенажаці, разуха-асака наступала з балот, зязюльчын лён ды мудранка адваёўвалі сабе прасторы. Асіпенка.

разуха́бістасць, ‑і, ж.

Уласцівасць разухабістага.

разуха́бісты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вельмі бойкі, развязны. З падножкі апошняга вагона махнуў рукой Ніне нейкі разухабісты хлопец. Васілевіч.

2. Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам. Нават пануры Андрэй Андрэевіч.. і той не сцярпеў і, хапіўшыся за бакі, прыпадаў аж да самых нар ад разухабістага смеху і рогату. Лынькоў. [Заява] была мала абдуманая і трохі разухабістая. Крапіва.

разу́цца, разуюся, разуешся, разуецца; зак.

Зняць са сваіх ног абутак. За мястэчкам [Ігнась] разуўся і босы пакрочыў па гарачым пяску. Чарнышэвіч.

разу́ць, разую, разуеш, разуе; зак., каго-што.

Зняць з каго‑н. абутак. Разуць параненага. □ Малых раздзелі і разулі. Віхрыць з-пад матчынай рукі Лянок іх чубікаў разумных, Вачэй даверлівы блакіт. Семашкевіч. // Зняць з нагі (пра абутак). Галя разула святочныя лодачкі, паклала іх у сумку. Лось.

разую́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

1. Незак. да разуючыцца.

2. Зал. да разуючваць.

разую́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разуючыць.

разую́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Вызваліцца ад уюка, разгрузіцца. Караван разуючыўся.