разу́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Паступаць па-свойму, лічачы сябе разумней за другіх. // Пускацца ў абстрактныя непатрэбныя разважанні.
разу́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якому дадзен розум, надзелены розумам. Разумная істота.
2. Разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю. Старшынёй калгаса выбралі чалавека разумнага, памяркоўнага. Даніленка. Жылі тры браты: два разумныя, а трэці — дурань. Якімовіч. // Які разумее чалавека (пра жывёл). Разумны сабака. // Які выяўляе розум, праніклівасць. Разумны твар. □ Разумныя карыя вочы хлопца кагосьці шукалі. Ваданосаў.
3. Які сведчыць аб розуме, разважлівасці. Разумнае слова. □ [Сцёпка:] — Каб выказаць разумную думку, не трэба многа прыгожых і выкрутасістых слоў. Колас. // Багаты думкамі, змястоўны. У партфелі .. [старшыня сельсавета] насіў разумныя кнігі і наведвальнікам-сялянам зачытваў цытаты з класікаў марксізма-ленінізма. Шамякін.
4. Які адпавядае абставінам, лагічны ў даных умовах, мэтазгодны. Разумны ўчынак. □ [Крушынскі:] — Адзін плач тут не паможа, бацюшка, трэба нешта больш разумнае рабіць. Бядуля. У выніку такой разумнай арганізацыі працы і высокай працоўнай актыўнасці калгаснікаў абмалот быў праведзен у самыя кароткія тэрміны, збожжа паступіла ў калгасныя засекі. Залескі.
•••
Разумная галава гл. галава.
разумо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з дзейнасцю розуму, свядомасцю. Разумовыя здольнасці. Разумовае напружанне. Разумовае развіццё. // Які патрабуе напружанай працы розуму, думкі. Разумовая праца.
2. Які існуе або ўяўляецца толькі ў думках. І разумоваму зроку слухачоў упершыню з-за шыза-ліловай заслоны стагоддзяў паўставалі вобразы, тварэнні невядомых забытых майстроў, дойлідаў. Ліс.
разупэ́ўненне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разупэўніць.
разупэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разупэўніць.
разупэ́ўніванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разупэўніваць — разупэўніць.
разупэ́ўнівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разупэўніцца.
2. Зал. да разупэўніваць.
разупэ́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разупэўніць.
разупэ́ўніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Страціць упэўненасць у чым‑н.; перастаць быць упэўненым у чым‑н. Разупэўніцца ў сваіх меркаваннях.