гравіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гравіраваць.
2. Рысунак або надпіс, выразаны на чым‑н. Ваза з гравіроўкай.
гравітацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на законе прыцягнення. Гравітацыйнае поле.
гравіта́цыя, ‑і, ж.
Уласцівасць матэрыі, якая выражаецца ва ўзаемапрыцягненні цел; сусветнае прыцягненне.
[Ад лац. gravitas — цяжар.]
гравіясарціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Машына для сарціроўкі гравію.
гравю́ра, ‑ы, ж.
1. Малюнак, выразаны на гладкай паверхні цвёрдага матэрыялу (дрэва, металу, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.
2. Від графікі, у якім выявай з’яўляецца такі малюнак.
[Фр. gravure.]
гравю́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гравюры. Гравюрная тэхніка.
град, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе крупінак лёду рознай велічыні. Вільготны сівер балюча біў у твар рэдкімі шрацінамі граду. Шамякін. Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. Колас.
2. перан.; чаго. Мноства чаго‑н. Яе [Любы] з’яўленне на полі жанкі зноў сустрэлі градам заўваг. Васілевіч. Некалькі мужчын, хто з канём, а хто без каня, уцякалі ў лес пад градам куль. Нікановіч.
3. у знач. прысл. гра́дам. У вялікай колькасці; патокам. З Кірылы ліўся пот градам, кашуля на целе была мокрай. Гурскі.
града́, ‑ы́; мн. гра́ды (з ліч. 2, 3, 4 грады́), град; ж.
1. Палоска зямлі, спецыяльна прыгатаваная для вырошчвання агародніны, кветак. Рабіць грады. Града агуркоў. Палоць грады. Паліваць грады. □ Зелянее многа град. Тут — цыбуля, памідоры, Морква, рэпа і салат. Муравейка. У агароднай брыгадзе высаджвалі з парнікоў на грады расаду капусты. Бялевіч.
2. Ланцуг невысокіх гор, узгоркаў. Сонца было ўжо зусім нізка над градою узгоркаў. Брыль. Граду раскалоўшы клінам, Пераліваецца водамі Ля скал Енісей. Калачынскі.
3. Мноства аднастайных прадметаў, размешчаных у адзін рад. Града камення загароджвала шлях вадзе, і разгневаны паток дыбіўся, лез на каменне. Шамякін. // Паласа лесу. [Пархвен] мінуў доўгую граду хмызу, перайшоў упоперак шашу і як бы ўпаў у вільгаць логу. Чорны.