град, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе крупінак лёду рознай велічыні. Вільготны сівер балюча біў у твар рэдкімі шрацінамі граду. Шамякін. Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. Колас.
2. перан.; чаго. Мноства чаго‑н. Яе [Любы] з’яўленне на полі жанкі зноў сустрэлі градам заўваг. Васілевіч. Некалькі мужчын, хто з канём, а хто без каня, уцякалі ў лес пад градам куль. Нікановіч.
3. у знач. прысл. градам. У вялікай колькасці; патокам. З Кірылы ліўся пот градам, кашуля на целе была мокрай. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)