Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

граві́йка, ‑і, ДМ ‑війцы; Р мн. ‑віек; ж.

Разм. Дарога, высыпаная гравіем. [Лемяшэвіч] схаваўся ў цень старой бярозы, якая расла воддаль ад гравійкі, бо новая дарога праходзіла крыху ў баку ад старога шляху. Шамякін. Машына збочыла з гасцінца, праскочыла шурпатую гравійку і з’ехала на галоўную вуліцу калгаса. Стаховіч.

граві́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гравію. Гравійныя кар’еры. Гравійны пласт. // Накрыты гравіем. Гравійная дарога.

гравіме́тр, ‑а, м.

Прыбор, якім вымяраюць паскарэнне сілы цяжару.

гравіметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гравіметрыі. Гравіметрычныя вымярэнні.

гравіме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел геафізікі, які вывучае размеркаванне паскарэння сілы цяжару на зямную паверхню.

[Ад лац.gravis — цяжкі і грэч. metreō — мераю.]

гравірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гравіравання. Гравіравальнае мастацтва. // Прызначаны для гравіравання. Гравіравальныя інструменты.

гравірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гравіраваць.

гравірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гравіраваць.

2. у знач. прым. З разнымі ўзорамі, надпісамі. Гравіраваныя вырабы. Гравіраваная ваза.

гравірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да гравіраваць.

гравірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Выразаць узоры, надпісы на метале, дрэве, шкле і пад. пры дапамозе спецыяльных разцоў або хімічных сродкаў. Гравіраваць на метале.

2. Выразаць клішэ для гравюры. Гравіраваць ілюстрацыі для часопіса.

[Ад фр. graver.]