Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

умя́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад умяць (у 1, 2 знач.).

умя́ціна, ‑ы, ж.

Паглыбленне, утворанае ўдарам, ціскам. На абшыўцы катла [паравоза] і цяпер яшчэ можна было заўважыць сляды ўмяцін ад былых варожых абстрэлаў. Васілёнак. У пакоі нікога не было, пусты быў і ложак, толькі ўмяціна на белай капе сведчыла, што на ім нядаўна нехта ляжаў. Хадкевіч.

умя́цца, умнецца; пр. умяўся, умялася; зак.

1. Стаць умятым, уціспутым у што‑н., куды‑н. Умялася трава ў зямлю пад коламі трактара.

2. Стаць шчыльным ад сціскання, прымінання. Мокры жвір умяўся пад ботамі.

умя́ць, умну, умнеш, у мне; умнём, умняце; пр. умяў, умяла; заг. умні; зак., што.

1. Прымяўшы, уціснуць, увагнаць у што‑н., куды‑н. Дзядзька.. выплюнуў з рота папяросу, спакваля расцёр яе, умяў наском бота ў пясок. Сачанка.

2. Націскаючы, зрабіць больш шчыльным. Умяць тытунь у люльцы. // Прымяць хадою, яздою; утаптаць, уездзіць. Умяць зямлю гусеніцамі трактара. □ Падэшвы яго [Шпакевіча] ботаў глыбока ўмялі намыты пясок на беразе. Чыгрынаў.

3. Разм. З’есці вялікую колькасць чаго‑н., прагна з’есці што‑н. Умяць цэлы бохан хлеба. □ [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў. Бялевіч.

умяша́нне, ‑я, н.

Дзейны ўдзел у чым‑н., актыўнае ўніканне ў што‑н. Чаго маўчыць маці, ясна: не хоча пакрыўдзіць Ліну сваім умяшаннем у іхнія сямейныя справы. Гаўрылкін. // Дзеянні, якія спыняюць што‑н. Хірургічнае ўмяшанне.

умяша́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад умяшаць.

умяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пранікнуць куды‑н., змяшацца з чым‑н. Сашка ўмяшаўся ў натоўп.. Доўга сядзеў на скверы і, як зачумлены, пайшоў да бацькі. Чорны.

2. Увайсці, унікнуць у чые‑н. справы, адносіны, прыняць актыўны ўдзел у іх. Лабановічу прыкра было слухаць такія скаргі [пані падлоўчай], бо яны як бы ставілі яго ў ролю суддзі і прымушалі так ці іначай умяшацца ў чужое жыццё. Колас. У час умяшалася ў звадку і мачыха Чарнушкаў: сілком адвяла Ганну ўбок. Мележ. [Машы] было цікава і дзіўна слухаць. Захацелася самой умяшацца і сказаць нешта значнае, разумнае. Шамякін. // Прыняць удзел у чым‑н. з тым, каб спыніць што‑н. [Семянюк:] — Я прыйшоў прасіць партыйны камітэт умяшацца і прыпыніць знішчэнне барка. Мяжэвіч. Вось ухапіліся [свёкар і бацька] ўжо за бароды... Маці ўмяшалася, Іх разнімае. Корбан.

умяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., у што.

1. што і чаго. Мяшаючы, дабавіць чаго‑н. у што‑н.; прымяшаць. Умяшаць пшанічнай мукі ў жытнюю.

2. перан.; каго. Уцягнуць, ублытаць у якую‑н. непрыемную справу. — Ты што гэта надумаў, хлопча? — здзіўлена запытаў Якаў. — Хочаш і мяне сюды ўмяшаць? Чарнышэвіч.

умяшча́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць умяшчальнага (у 1 знач.). Умяшчальнасць клуба.

2. Здольнасць умяшчаць пэўную колькасць чаго‑н.; ёмістасць. Умяшчальнасць цыстэрны.

умяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны ўмясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.; ёмісты. Умяшчальны зал. Умяшчальны чамадан. □ Запасяць .. [лясныя мышы] таксама арэхі, насенне клёна, вяза, ягады, але асабліва любяць арэшкі ліпы, набіваючы імі даверху даволі ўмяшчальныя дуплы. Самусенка.

2. Які можа ўмясціцца.