1.што і чаго. Мяшаючы, дабавіць чаго‑н. у што‑н.; прымяшаць. Умяшаць пшанічнай мукі ў жытнюю.
2.перан.; каго. Уцягнуць, ублытаць у якую‑н. непрыемную справу. — Ты што гэта надумаў, хлопча? — здзіўлена запытаў Якаў. — Хочаш і мяне сюды ўмяшаць?Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)