Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мендзяле́вій, ‑ю, м.

Хімічны элемент з самым цяжкім атамным ядром.

мендэлі́зм, ‑у, м.

Вучэнне аб заканамернасцях спадчыннасць на якіх грунтуецца генетыка.

[Ад імя чэшскага вучонага Мендэля, заснавальніка генетыкі.]

ме́неджэр,

гл. менажор.

ме́ней, прысл.

Разм. Тое, што і менш. Цімох не любіў кампаніі і стараўся меней стыкацца з пастухамі. Колас.

менестрэ́ль, ‑я, м.

Вандроўны паэт-музыкант у Францыі і Англіі ў сярэднія вякі.

[Фр. ménestrel, англ. minstrel.]

ме́нець, ‑ее; незак.

Разм. Тое, што і меншаць. Самых цяжкіх эвакуіравалі. А раненых не менела. Шамякін.

мензу́ла, ‑ы, ж.

Спец. Інструмент, пры дапамозе якога робяцца тапаграфічныя здымкі.

[Ад лац. mensula — столік.]

мензу́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да мензулы. // Які робіцца, выконваецца пры дапамозе мензулы. Мензульныя здымкі.

мензу́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мензуркі.

мензу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Шкляная пасудзіна з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасці.

[Ад лац. mensura — мерка.]