гандалье́р, ‑а, м.
Вясляр на гандоле (у 1 знач.).
[Іт. gondoliere.]
гандбалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спартсмен, які гуляе ў гандбол.
гандбалі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да гандбаліст.
гандбо́л, ‑а, м.
Камандная спартыўная гульня, у якой ігракі імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка.
[Англ. hand — рука і ball — мяч.]
гандбо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гульні ў гандбол, звязаны з ёй. Гандбольны матч.
гандлёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй. Гандлёвы капітал. Гандлёвы прыбытак. Гандлёвая сістэма. // Прызначаны для вядзення гандлю. Гандлёвы флот. Гандлёвы інвентар.
2. Які займаецца гандлем, служыць месцам для гандлю. Гандлёвы работнік. Гандлёвы аддзел. Гандлёвы горад.
3. Які з’яўляецца прадметам гандлю. Гандлёвы лес. // Які пастаўляе прадукцыю для гандлю. Гандлёвае ільнаводства. Гандлёвае земляробства.
гандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.
1. кім-чым, з кім-чым і без дап. Весці гандаль. Гандляваць лесам. Гандляваць з суседнімі краінамі. Вучыцца гандляваць. // перан.; кім-чым. Рабіць што‑н. прадметам гандлю, паступацца чым‑н. высакародным дзеля нежывы, матэрыяльнай выгады. Гандляваць сумленнем.
2. Быць гандляром, займацца гандлем як прафесіяй. Марцін зноў пачаў гандляваць. Цяпер рабіў гэта асцярожна, меў толькі невялікую мясную краму, асноўны капітал трымаў на кніжцы. Карпюк. // Прадаваць, адпускаць тавар пакупнікам. Гандляваў цэлы дзень.
гандля́р, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца прыватным гандлем; крамнік. Навокал рыначнай плошчы стаяць драўляныя і нават цагляныя дамы, у якіх жывуць прыезджыя паны .. і гандляры-яўрэі. Брыль. Сымон прыехаў у Старочын рана. Гандляры толькі паадчынялі свае крамы. Чарнышэвіч.
2. Купец, перакупшчык. Самуіл Плаўнік працаваў на біржы досыць багатага гандляра лесам. Мікуліч.
3. перан. Пагард. Беспрынцыповы чалавек, які гандлюе сваім сумленнем, талентам, перакананнямі і пад. [Ярохін:] — Я не гандляр, містэр лорд! І на маёй радзіме сумленне не прадаюць. Шамякін.
гандля́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жанчына, якая займаецца дробным прыватным гандлем на рынку ці на вуліцы. Грэючы рукі над гаршчэчкам з жарам, гандляркі з выкрыкам прадавалі розную дробязь: абаранкі, цукеркі, марожаныя яблыкі... Каваль.
гандля́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гандляра, гандлярства (у 1 знач.), уласцівы ім. Гандлярскі лексікон. Гандлярская хітрасць.
2. Заснаваны на ўласнай выгадзе. Гандлярская здзелка.