Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ганары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. кім-чым і са злучн. «што». Усведамляць, адчуваць гонар (у 2 знач.). Адным заўсёды ганаруся, Што я — савецкі чалавек. Астрэйка. Ганаруся нашым часам, З кожным днём мацнеюць справы — Ёсць у нас цяпер калгасы, У якіх нямала славы. Броўка.

2. Быць ганарыстым; задавацца, выхваляцца.

ганарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ганарэі, выклікаецца ганарэяй. Ганарэйнае захворванне. Ганарэйныя выдзяленні.

ганарэ́я, ‑і, ж.

Венерычная хвароба — гнойнае запаленне мочаспускальнага канала, якое выклікаецца ганакокам; трыпер.

[Грэч. gónos — семя і rhéō — цяку.]

га́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ганка. Ганачныя слупкі.

га́нглій, ‑я, м.

Скопішча нервовых клетак, нервовых вузлоў.

[Ад грэч. ganglíon — вузел.]

гангрэ́на, ‑ы, ж.

Амярцвенне якога‑н. участка біялагічнай тканкі, органа або часткі цела ў выніку парушэння кровазвароту.

•••

Газавая гангрэна — цяжкае захворванне, якое выклікаецца заражэннем раны анаэробнымі бактэрыямі і пры якім распад тканак суправаджаецца ўтварэннем у іх газаў.

[Грэч. gángraina.]

гангрэно́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гангрэны, пашкоджаны гангрэнай. Гангрэнозны працэс.

га́нгстэр, ‑а, м.

Бандыт, удзельнік грабежніцкай шайкі ў ЗША.

[Англ. gangster.]

га́нгстэрскі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы гангстэру, звязаны з гангстэрызмам. Гангстэрскі ўчынак. Гангстэрскі фільм.

гангстэры́зм, ‑у, м.

Арганізаваная злачыннасць у капіталістычных краінах; бандытызм.