ганта́р, ‑а,
Чалавек, які займаецца вырабам гонты.
ганта́р, ‑а,
Чалавек, які займаецца вырабам гонты.
гантарэ́зка, ‑і,
Станок, на якім вырабляюць гонту.
гантарэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гантарэзкі.
гантэ́ль, ‑і;
Гімнастычная гіра ў выглядзе двух чыгунных шароў, злучаных паміж сабой круглай ручкай.
[Ням. Hantel.]
га́нцы, ‑аў;
Народ Ганы.
ганча́к, ‑а,
Паляўнічы сабака, прывучаны гнаць звера.
ганча́р, ‑а,
Майстар, рамеснік, які вырабляе з гліны пасуду і інш. рэчы.
ганча́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з рамяством ганчара; зроблены ганчаром.
ганча́рня, ‑і,
Майстэрня ганчара.
ганча́рства, ‑а,
Занятак ганчара.