джыгі́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да джыгіта, належыць яму.
джыгі́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да джыгіта, належыць яму.
джын, ‑у,
Гарэлка, прыгатаваная шляхам перагонкі хлебнага спірту з ядлоўцавымі ягадамі (пашырана ў ЗША, Англіі, Нідэрландах).
[Англ. gin.]
джы́нсы, ‑аў;
Вузкія штаны з баваўнянай тканіны, прашытыя каляровымі ніткамі.
[Англ. jeans.]
джы́ны, ‑аў;
Назва добрых і злых духаў у арабскай і персідскай міфалогіі.
джып, ‑а,
Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці з адкрытым кузавам.
[Англ. jeep.]
джы́у-джы́цу,
Японская сістэма прыёмаў самаабароны і нападу без зброі; дзюдо.
джэйра́н, ‑а,
Від газелі 2, распаўсюджаны ў Афганістане, Сірыі, Іране, Закаўказзі.
[Цюрк.]
джэм, ‑у,
Варэнне з фруктаў або ягад у выглядзе жэлепадобнай масы.
[Англ. jam.]
джэ́мпер, ‑а,
Суцэльнавязаная кофта без каўняра, якая надзяваецца праз галаву.
[Англ. jumper.]
джэнтльме́н, ‑а,
1. У Англіі — чалавек, які строга прытрымліваецца правіл і норм паводзін буржуазная-арыстакратычнага асяроддзя.
2. Пра карэктнага, добра выхаванага, элегантнага чалавека.
[Англ. gentleman.]