Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

двухты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да дзве тысячы. Двухтысячны нумар.

2. Які складаецца з дзвюх тысяч якіх‑н. адзінак. Двухтысячны атрад.

двухуко́сны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які скошваецца два разы ў год. Двухукосная канюшына.

двухфюзеля́жны, ‑ая, ‑ае.

З двума фюзеляжамі. Двухфюзеляжны самалёт.

двухчле́н, ‑а, м.

Сума або рознасць двух алгебраічных выразаў (членаў); біном.

двухчле́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да двухчлена. Двухчленнае ўраўненне.

двух’я́русны, ‑ая, ‑ае.

З двума ярусамі, у два ярусы. Двух’ярусная зала тэатра. Двух’ярусныя нары.

джаз, ‑а, м.

1. Тып аркестра змешанага складу з перавагай духавых і ўдарных інструментаў. Набліжаўся вечар. Дзесьці ў глыбіні парку зайграў джаз. Шашкоў.

2. Музыка, пераважна танцавальная, прызначаная для такога аркестра.

[Англ. jazz.]

джа́завы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да джаза. Джазавы аркестр. Джазавая музыка. Джазавы інструмент.

джазі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе ў джазе.

джаз-ба́нд, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і джаз.