двухпа́льцы, ‑ая, ‑ае.
Толькі з двума пальцамі (па руцэ, назе, лапе).
двухпа́льцы, ‑ая, ‑ае.
Толькі з двума пальцамі (па руцэ, назе, лапе).
двухпо́лле, ‑я,
Спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім штогод палавіна ворнай зямлі знаходзіцца пад папарам.
двухпо́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае ў сабе адзнакі мужчынскага і жаночага полу (пра жывёльны арганізм).
2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы.
двухпо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да двухполля, звязаны з ім.
двухра́дка, ‑і,
двухрадко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае або апрацоўвае два радкі адначасова (пра сельскагаспадарчыя машыны).
2. Які складаецца з двух вершаваных радкоў.
двухрадко́ўе, ‑я,
Страфа з двух радкоў; два сумежныя, звязаныя паміж сабой радкі верша.
двухра́дны, ‑ая, ‑ае.
З двума радамі клавішаў (пра гармонік).
двухразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Паўтораны два разы.
двухро́гі, ‑ая, ‑ае.
З двума рагамі.