умалі́ць, умалю, умоліш, умоліць; зак., каго.
Схіліць да чаго‑н. вельмі моцнай просьбай, угаворам; упрасіць. [Маці] ўмаліла капітана дазволіць ёй узяць сына з сабой, паабяцаўшы, што тут жа адправіць тэлеграму і здасць яго сваім бацькам у Саратаве. Васілевіч.
умало́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Колькасць зерня, якое дае збажына пры абмалоце; абмалочанае зерне. Умалот з гектара. □ Слаўся ж, восень ты наша, Дарамі багатымі, Умалотам у гумнах І новымі хатамі. Танк. Проса ж будзе — як трысцё там, з вельмі добрым умалотам. Дубоўка. // Наогул — ураджай. Да новага жніва і ўмалоту На хлебе з асцюкоў і лебяды Цягнулі моўчкі чорную работу Падлеткі, маладзіцы і дзяды. Грахоўскі.
умало́тны, ‑ая, ‑ае.
Які дае добры ўмалот. Жыта вырасла ў рост чалавека. Колас буйны, умалотны. Гроднеў. Стаіць .. [пшаніца], як сцяна, — каласістая, умалотная. «Звязда».
умало́ць, умялю, умелеш, умеле; зак., што.
Разм. З’есці з вялікім апетытам; умяць. Умалоць кавалак хлеба.
умаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да умаліць.
уманці́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уманціраваць.
уманці́равацца, ‑руецца; зак.
Змясціцца ўнутры, злучыцца з астатнімі часткамі чаго‑н.
уманці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Манціруючы, уставіць, змясціць што‑н. унутр чаго‑н. У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя Кунько ўманціраваў маленькі, сабраны ім самім радыёпрыёмнік. Васілеўская.
умарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Схуднець, змарнець. [Маці:] — А ты ж [Андрэй] і без таго паблажэў, учарнеў, умарнеў. Мележ.
умаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад умарозіць.