Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разно́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разнасіцца.

2. Зал. да разношваць.

разно́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разнасіць.

разны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зроблены разьбой (у 1 знач.). Розныя цацкі. Разныя ўпрыгожанні.

2. Упрыгожаны разьбой (у 2 знач.). Паабапал дарогі стаяць ужо лепшыя будынкі, з разнымі аканіцамі, ганкамі. Жычка. Ігнат Максімавіч .. з заінелымі вусамі сядзіць побач са мной, прыціснуўшыся да разнога задка саней. Хомчанка.

разны́цца, ‑ныюся, ‑ныешся, ‑ныецца; зак.

1. Пачаць многа ныць (у 1 знач.); разбалецца. І дзеду нешта да паўночы Не спіцца сёння. Мо, шкадуе, што я святло і час марную, Ці мо ў запечку на памосце Разныліся старыя косці. Танк.

2. Разм. Пачаць многа ныць (у 2 знач.); надаядаць, жаліцца.

разню́ніцца, ‑нюнюся, ‑нюнішся, ‑нюніцца; зак.

Разм. неадабр. Распусціць нюні, расхныкацца. — Ну чаго... Чаго вы ўсё ходзіце за мною па пятах? — падняў .. [Грыша] прыпухлабарвовы твар. — Ніхто мне не трэба! — Д-дурань... — пачаў заікацца Хмурэц. — Разнюніўся, як дзяўчо... Місько.

разню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Распазнаць нюхам (пра жывёл). А .. [каля павароткі] ужо сляды або прапалі, або выветрыліся, і сабака больш нічога не мог разнюхаць. Чорны.

2. перан. Даведацца пра што‑н. тайком; разведаць. Цікаўныя суседкі памкнуліся было разнюхаць, каго гэта падчапіла Марыся. Новікаў. — Не бойся за мяне! — злосна адказаў Павел. — Мяне голымі рукамі не возьмеш. Сядзі і чакай. Я на адной назе... Разнюхаю і назад. С. Александровіч.

разню́хвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да разнюхваць.

разню́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разнюхаць.

разня́, ‑і, ж.

Масавае забойства, кровапраліцце. [Валуеў] ніколі не думаў, што боязь, уціск мовы і культуры і вечнае выстаўленне перад усімі свайго аўтарытэту і сілы можа прывесці толькі да нянавісці і, значыцца, рана ці позна — да паўстання і адкрытай разні. Караткевіч. // Рукапашны бой з прымяненнем халоднай зброі.

разняво́ленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разнявольваць — разняволіць і разнявольвацца — разняволіцца.