разныцца, ‑ныюся, ‑ныешся, ‑ныецца; зак.

1. Пачаць многа ныць (у 1 знач.); разбалецца. І дзеду нешта да паўночы Не спіцца сёння. Мо, шкадуе, што я святло і час марную, Ці мо ў запечку на памосце Разныліся старыя косці. Танк.

2. Разм. Пачаць многа ныць (у 2 знач.); надаядаць, жаліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)