разні́ца, ‑ы, ж.
Разм. Прадпрыемства, дзе рэжуць жывёлу; бойня. Цётка Двойра прыбірала ў іх у хаце і гатавала .. [дзецям] есці, калі Шолам прыносіў з разніцы кавалак мяса. Корбан.
разно́с, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разносіць — разнесці (у 1–6 знач.).
2. Разм. Строгая вымова, рэзкая крытыка. Пасля хору хвалебных рэцэнзій раптам узнялася хваля крытыкі і разносаў. «Маладосць».
3. Спец. Перавышэнне дазволенай разлікам колькасці абаротаў вярчальных частак машыны, якое вядзе да разбурэння гэтых частак. Прадухіленне разносу.
4. Спец. Шырокая і неглыбокая горная вырабатка.
разно́сіцца, ‑сіцца; незак.
1. Незак. да разнесціся.
2. Зал. да разносіць.
разно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.
Незак. да разнесці.
разно́ска, ‑і, ДМ ‑носцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. разносіць — разнесці (у 1, 2 знач.).
разно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разносу, прызначаны для разносу (у 1 знач.). Разноснае блюда.
2. Звязаны з продажам уразнос, прызначаны для такога продажу. Разносны тавар.
3. Які служыць для рэгістрацыі выходнай карэспандэнцыі. Разносная кніга.
4. Разм. Які змяшчае рэзкую крытыку. Разносны артыкул.
5. Спец. Які перавышае дазволеную разлікам колькасць абаротаў рухавіка, выклікаючы разбурэнне частак машыны. Разносная скорасць.
разно́счык, ‑а, м.
1. Той, хто разносіць што‑н. У турме быў устаноўлены штат арыштантаў: разносчыкаў хлеба, кіпню і гарачай стравы ў абед. Колас. — Эх, і патурыў .. [афіцэр] нас з Санькам са двара, беглі — спыніцца не маглі. Казаў, і нас зараз жа забярэ, як разносчыкаў хваробы. Сяркоў.
2. Прадавец, які вядзе гандаль уразнос. Разносчык марожанага. □ У гэтым хоры размаітых галасоў асабліва вылучаліся настойлівыя выкрыкі разносчыкаў і ўладальнікаў тых гандлёвых «стацыянараў», якія называюцца разваламі. «ЛіМ».
разно́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разнасіць.
2. у знач. прым. Які стаў прасторным, вялікім ад працяглага нашэння. Цяпер малады немец загаварыў да немца ў разношанай пілотцы, тады сказаў нешта тым, што стаялі ззаду. Пташнікаў.
разно́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разношваць — разнасіць.