разно́счык, ‑а, м.

1. Той, хто разносіць што‑н. У турме быў устаноўлены штат арыштантаў: разносчыкаў хлеба, кіпню і гарачай стравы ў абед. Колас. — Эх, і патурыў .. [афіцэр] нас з Санькам са двара, беглі — спыніцца не маглі. Казаў, і нас зараз жа забярэ, як разносчыкаў хваробы. Сяркоў.

2. Прадавец, які вядзе гандаль уразнос. Разносчык марожанага. □ У гэтым хоры размаітых галасоў асабліва вылучаліся настойлівыя выкрыкі разносчыкаў і ўладальнікаў тых гандлёвых «стацыянараў», якія называюцца разваламі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)