гняздо́ўе, ‑я, н.
Месца, дзе гнездзяцца птушкі. З апусцелага гняздоўя Паразляталіся шпакі. Гаўрусёў. У застуджаных нізоўях, Дзе ў стагах крынічныя лугі, Качак, кнігавак гняздоўі Белыя засыпалі снягі. Матэвушаў.
гняздо́ўнік, ‑у, м.
Род шматгадовых сапрафітных незялёных раслін сямейства архідных з мясістымі каранямі, якія ўтвараюць спляценне, падобнае да птушынага гнязда.
гнятлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Цяжкі, гнятучы (у 2 знач.). Пасля стрэлу настала гнятлівая, дзікая цішыня. Асіпенка.
гняту́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. цяпер. ад гнесці.
2. у знач. прым. Цяжкі, трывожны (пра думкі, пачуцці і пад.). Гнятучы страх і пякучая жальба ахапілі .. [Алёшу]. Якімовіч.
гняўко́, ‑а, м.
Разм. Пра гняўлівага чалавека. Пяты дзень выбірала Надзя бульбу. Усё спадзявалася ўбачыць Паўла. Гэтакі гняўко, больш месяца і вачэй не паказаў. Чарнышэвіч.
гняўлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць гняўлівага. Мужняя шчырая ласка папярэдзіла кабеціну гняўлівасць. Гартны.
гняўлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка прыходзіць у стан гневу; крыўдлівы, зласлівы. Як не іду есці — кажуць гняўлівая. З нар. // Тое, што і гнеўны. Ударыў у елку гняўлівы пярун. Купала. // перан. Які выражае гнеў. І глуха плошчы загулі Гняўлівай моваю плакатаў. Багун.
го, выкл., часта з паўтарэннем (го-го-го!).
1. Ужываецца для выражэння пачуццяў радасці, здзіўлення і пад. — Го, якая радасць! .. — пачуўся голас сувязнога. М. Ткачоў.
2. Ужываецца як прызыўнае слова, кліч. Яшчэ момант, і пачуўся нясмелы воклік. — Гого! — Го! — адгукнуўся дзед Талаш, пазнаўшы голас свайго Панаса. Колас.
3. Ужываецца гукапераймальна для выражэння грубага смеху. — Го-го! — рагочуць падлетні. Ракітны.
го́галь, ‑я, м.
1. Вадаплаўная птушка пад. сямейства качыных.
2. Фасон мужчынскай футравай шапкі.
3. у знач. прысл. го́галем. Важна, ганарыста (хадзіць, трымаць сябе). На перапынках Венька хадзіў па класе гогалем. Шыловіч.
го́галь-мо́галь, ‑я, м.
Сыры яечны жаўток, расцёрты з цукрам.
[Ням. Gogel-Mogel.]