фотатэадалі́тны, ‑ая, ‑ае.
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuфотатэ́ка, ‑і,
Сістэматызаваны збор, архіў фатаграфій або фатаграфічных негатываў.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і thēkē — сховішча.]
фотатэлевізі́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да перадачы фотаадбіткаў з дапамогаю тэлевізійных сродкаў.
фотатэлегра́ма, ‑ы,
Тэлеграма, перададзеная з дапамогай фотатэлеграфа.
фотатэлегра́ф, ‑а,
1. Від сувязі для перадачы і прыёму на фатаграфічную паперу нерухомых відарысаў (рукапісаў, малюнкаў, табліц і пад.) сродкамі тэлеграфа або радыё.
2. Абсталяванне, якое ажыццяўляе такі від сувязі.
фотатэлеграфі́я, ‑і,
Тое, што і фотатэлеграф (у 1 знач.).
фотатэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фотатэлеграфа.
фотатэрапеўты́чны, ‑ая, ‑ае.
фотатэрапі́я, ‑і,
Тое, што і святлолячэнне.
фотатэ́хніка, ‑і,
Тэхніка фатаграфічнай вытворчасці.