Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

безразва́жнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць безразважнага. Безразважнасць рашэння.

2. Схільнасць да неабдуманых учынкаў, рашэнняў. Яе [Джуліі] безразважнасць злавала хлопца. Быкаў.

безразва́жны, ‑ая, ‑ае.

Такі, паводзіны, учынкі якога не кантралююцца розумам, развагай. Безразважны чалавек. // Уласцівы такому чалавеку. Безразважны ўчынак. Безразважная рашучасць.

безразме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выкарыстоўваецца для некалькіх сумежных размераў (звычайна пра шкарпэткі, панчохі).

безрука́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑кавак; ж.

Куртка або кофта без рукавоў. Цяпер, калі «рэдактар» скінуў кубанку, шынель і ў чорнай аўчыннай безрукаўцы паўзверх гімнасцёркі сеў за стол, скрытая трывога і злосць яго пачала непрыкметна пераходзіць на смех, які ўжо, здаецца, пачаў праступаць на твары. Брыль.

безрулявы́, ‑ая, ‑ое.

Спартыўная (акадэмічная) лодка для двух весляроў без рулявога.

безрысо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае рысор. Безрысорная брычка.

безува́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безуважлівага.

безува́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і безуважны.

безува́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безуважнага; абыякавыя, раўнадушныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Кацярына бачыла Андрыянаву безуважнасць да сябе. Марціновіч. Дзед Піліп змоўк і з дэманстратыўнай безуважнасцю закурыў сваю вялізную старасвецкую піпку. Зарэцкі.

безува́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не праяўляе ніякай цікавасці да каго‑, чаго‑н.; раўнадушны. Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу.. Ён быў дужа стомлены, атупелы, безуважны, прыбіты. Колас. // Які выказвае безуважнасць. Каршукоў глядзеў на мёртвы горад, на абгарэлыя чорныя коміны абыякавымі, безуважнымі вачамі. Асіпенка.