маяра́цтва, ‑а,
1. Права на валоданне маяратам (у 2 знач.).
2. Тое, што і маярат.
маяра́цтва, ‑а,
1. Права на валоданне маяратам (у 2 знач.).
2. Тое, што і маярат.
ма́ятнік, ‑а,
1. Металічны пруток або ланцуг з цяжарам на канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане.
2. Колца кішэннага і ручнога гадзінніка, якое рэгулюе яго ход.
ма́ятнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае маятнік.
маятнікападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на маятнік, на яго рух.
мая́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да маяка.
мая́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць;
Выступаць на фоне чаго‑н., узвышацца над наваколлем.
меа́ндр, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Звіліна, лука ў цячэнні ракі, характэрная для раўнінных рэк.
2. ‑у. У мастацтве — геаметрычны арнамент, узор у выглядзе выгнутых ліній або палос.
[Ад назвы звілістай ракі Меандр у Малой Азіі.]
меандры́чны, ‑ая, ‑ае.
мега...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) у мільён разоў больш асноўнай адзінкі меры, указанай у другой частцы слова, напрыклад:
[Грэч. mégas — вялікі.]
мегала...
Першая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць вялікі памер, аграмаднасць чаго‑н., напрыклад:
[Ад грэч. mégas — вялікі.]