лы́сінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш. да лысіна (у 1, 2 знач.); невялікая лысіна.
лысу́н, ‑а, м.
Млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх.
лысу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.
1. Вадаплаўная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка-белым участкам скуры на лбе.
2. Разм. З белай плямай на лбе (пра карову, цяля і інш.). На вуліцы працяжна і зычна зайграў у свой берасцяны рог пастух Даніла; яму дружна адгукнуліся рагулі і лысухі. Якімовіч.
лы́сы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае лысіну, з лысінай. У пакой увайшоў лектар, нізенькі чалавек у чорным і, здавалася, цесным касцюме. Ваданосаў.
2. Які мае белую пляму на лбе (пра жывёл). Лысае цяля. Лысая кабыла.
3. перан. Разм. Пазбаўлены расліннасці, покрыва; голы. Наперадзе тырчаў лысы курган, за якім пачынаўся папар. Гартны.
•••
І не лыс (лысы) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго‑н.
Чорта лысага гл. чорт.
Чорту лысаму (аддаць, пакінуць і пад.) гл. чорт.
лы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Акругленыя мышцы на задняй частцы нагі (ад калена да ступні) чалавека. Падаткнуўшы спадніцы і агаліўшы лыткі, выбіваюць палотны жанкі і дзяўчаты. Колас. Ногі ўціскаліся ўсё глыбей, вада падступала да лытак, да каленяў, .. ляпіла штаніны да скуры. Мележ.
лыч, лыча і лыча; мн. лычы, ‑оў; м.
1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл; рыла. Таўчэ дзік лычам мяне ў спіну, а рваць не рве. Пальчэўскі. Кабан падыходзіць да.. стажка-мурашніка .. і запыняецца. А потым пачынае разрываць яго сваім страшным ікластым лычом. Колас.
2. Груб. Твар.
лыча́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае доўгі лыч, з доўгім лычом. [Андрэенка] распытваў пра распарадак на ферме, пра рацыён, пільна аглядаў станкі і іх лычастых жыхароў. Хадкевіч.
лы́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.
1. Памянш. да лыка.
2. пераважна мн. (лы́чкі, ‑чак). Вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах. Яны прыйшлі ўтрох. Адзін — на пагонах тры белыя лычкі, а ў тых двух — сівыя пагоны, як і іх фрэнчы. Баранавых.
3. Абл. Кольца, круг. Арына паклала ў міску кавалак сала, кавалак мяса і лычка кілбасы. Чарнышэвіч.