вы́мачына, ‑ы, ж.
Разм. Нізкае забалочанае месца. Конь часам трапляў капытом у вымачыну, і тады аддавалася, адразу глохнучы ў тумане, гучнае чвяканне. Караткевіч.
вы́мачыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Стаць мокрым; змокнуць. Трава была росная, халодная. Паўзучы па ёй, я вымачыўся па самыя вушы. Сабаленка.
вы́мачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць мокрым; абмачыць. Дождж вымачыў да ніткі.
2. Вытрымаць пэўны тэрмін у вадзе, спецыяльных растворах і пад., каб надаць патрэбную якасць. Вымачыць лён. Вымачыць селядзец.
вы́машчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымасціць.
2. у знач. прым. Які мае каменнае, цаглянае ці іншае пакрыццё; высланы чым‑н. Мінулася кароткая вуліца з вымашчанымі ходнікамі, драўляны ў дошках з дзіркамі мосцік праз вузка-імклівую рэчку, і .. [дзяўчаты] пайшлі алешнікам. Адамчык. А міма праязджаюць у вымашчаных палукашках, у санях-развалках, на якіх сядзяць, як хто хоча. Каліна.
вы́межавацца, ‑жуюся, ‑жуешся, ‑жуецца; зак.
Выдзеліцца са сваім зямельным надзелам з агульнага масіву.
вы́межаваць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., што.
Вызначыць мяжу паміж зямельнымі ўчасткамі.
вы́менціць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; зак., што.
1. Навастрыць касу мянташкай.
2. Разм. груб. Прагна з’есці ўсё.
вы́менчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выменціць.
выме́ньвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выменьваць.
выме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выменяць.