вы́махаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Вырасці, стаць высокім. На балоце трава вымахала ў пояс. Сабаленка. [Кандратовіч:] — Здаецца, яшчэ нядаўна пяшком пад стол хадзіў, а цяпер на цэлую галаву вымахаў вышэй за мяне! Паслядовіч.
выма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да вымахаць.
2. чым. Разм. Махаць то ў адзін то ў другі бок; размахваць. Васіль злосна скрыгітаў зубамі і вымахваў рукою ў паветры. Гартны.
вы́махлеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Разм. Набыць што‑н. махлярствам.
вы́мацаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Абмацаць усё вакол, шукаючы чаго‑н. // Мацаючы, знайсці што‑н. Вымацаць грыб пад лісцем.
выма́цваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымацаць.
вы́мачаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вымачыць.
вы́мачаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вымачаць.
вы́мачаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Мачаючы, выбраць, зрасходаваць. Вымачаць чарніла. Вымачаць смятану.
вы́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вымачыць (у 2 знач.).
2. Дзеянне паводле дзеясл. вымакаць — вымакнуць (у 2 знач.).
3. Месца з вымаклымі пасевамі. Бачыў я, што і салдаты каторыя стараліся капаць акопы на вымачках, на разорах, намагаючыся як менш таптаць жыта. Сабаленка.