Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

вы́месціся, ‑метуся, ‑мецешся, ‑мецецца; ‑мецемся, ‑мецецеся.

Зак. да вымятацца (у 1 знач.).

вы́мецены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымесці.

вы́мешаны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымесіць.

вы́мешаны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымешаць.

вы́мешаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Добра перамяшаць. Вымешаць цэмент з пяском.

выме́шванне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымешваць ​1 — вымесіць.

выме́шванне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымешваць ​2 — вымешаць.

выме́швацца ​1, ‑аецца; незак.

Зал. да вымешваць ​1.

выме́швацца ​2, ‑аецца; незак.

Зал. да вымешваць ​2.

выме́шваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымесіць.

выме́шваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымешаць.

выміра́нне, ‑я, н.

Дзеянне, працэс паводле знач. дзеясл. выміраць — вымерці.

выміра́ць, ‑ае.

Незак. да вымерці.

вы́мкнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Выставіцца, імкліва вырвацца наперад. А Ярына тым часам вымкнулася наперад і ледзь не грымнулася ў снег. Бажко.