дашча́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дашчаны. Амаль вобмацкам ішоў Андрэй па дашчатаму тратуарчыку галоўнай вуліцы мястэчка. Пестрак. На процілеглай сцяне кузні і нават на дашчатай страсе ў такт рухам каваля хістаўся вялізны, перагнуты ў поясе цень. Кулакоўскі.
дашчыпа́ць, ‑шчыплю, ‑шчыплеш, ‑шчыпле; заг. дашчыпі; зак., што.
Скончыць шчыпаць, абшчыпваць што‑н. Гусі дашчыпалі траву.
дашчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дашчыпаць.
дашчэ́нту, прысл.
Начыста, датла, ушчэнт; зусім, поўнасцю. Станцыя, як і паўстанак пад Лашычамі, была дашчэнту разбурана. Хадкевіч. Сотнікаў выпусціў дзесятак снарадаў і разнёс дашчэнту яшчэ два танкі. Быкаў.
дашыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дашываць — дашыць.
дашыва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да дашываць.
дашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дашыць.
дашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
Скончыць шыццё чаго‑н.; давесці шыццё да пэўнай ступені выканання. Дашыць сарочку.
даяда́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да даядаць.
даяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даесці.