безнагля́днасць, ‑і, ж.
Стан безнагляднага; адсутнасць нагляду за кім‑, чым‑н. Барацьба з дзіцячай безнагляднасцю.
безнагля́дны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены неабходнага нагляду, назірання.
безнадзе́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць безнадзейнага; безвыходнасць. Безнадзейнасць справы. Безнадзейнасць мары. // Адсутнасць надзеі. Былі ў іх [герояў] і спады, і пад’ёмы душы, надзеі і безнадзейнасць, каханне і роспач. Скрыган.
безнадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не пакідае надзеі, не дазваляе разлічваць на добры канец або паляпшэнне чаго‑н. Людзям ўласціва змагацца і перамагаць нават там, дзе справа здаецца безнадзейнай. Місько. І паўстаюць з руінаў безнадзейных Кварталы новых гмахаў-камяніц. Танк. // Які страціў сілы і здольнасці перамяніцца; прапашчы. Пісьменнік ніколі не закрэслівае чалавека як істоту цалкам адмоўную, безнадзейную, знаходзячы і ў характарах намаляваных ім адмоўных герояў штосьці добрае, чалавечае. Навуменка. // Які вырашае адсутнасць надзеі. Шафёр пабег, пазвоньваючы бляшанкай, і ўсе тыя байцы, што сядзелі на бартах, праводзілі яго сумнымі безнадзейнымі позіркамі. Кулакоўскі.
безназо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае назвы. Асабліва моцна адчуваеш восень тут, на беразе безназоўнага ліменскага возера, да якога ад маёй леснічоўкі крокаў дзвесце. Карамазаў.
безнайме́нны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: безнайменны лік — лік, які не мае пры сабе назвы адзінкі вымярэння (напрыклад: тры, пяць, васемнаццаць).
безнасе́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Сорт грушы без зярнят.
безнасе́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зярнят, насення. Безнасенныя плады.
безная́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які выконваецца без наяўных грошай шляхам пераводу грашовых сродкаў з рахунку плацельшчыка на рахунак крэдытора. Безнаяўны разлік.
безразва́жна,
1. Прысл. да безразважны.
2. у знач. вык. Неразумна, неабдумана.