Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размо́ва, ‑ы, ж.

1. Слоўны абмен звесткамі, думкамі; гаворка. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. Колас. Школа, аб піянерах якой пойдзе наша размова, стаіць непадалёку ад паравознага дэпо станцыі Орша. Шыловіч. // толькі мн. (размо́вы, ‑моў). Чуткі, пагалоскі. — Раскажы, Яўхім, урэшце, пра гэты камень падрабязней. Пра яго ходзіць многа размоў. Пестрак. Што б там людзі ні гаварылі і як яго [Касмача] ні абзывалі, а ён рабіў сваю справу. Размовы — не перуны, двор не запаляць. М. Ткачоў.

2. Разм. Мова, гаворка, вымаўленне. Па яго размове я зразумеў, што гэта цыган. Сергіевіч.

размо́клы, ‑ая, ‑ае.

Які размок, разбух, размяк ад вільгаці. [Хлапец] быў абуты ў чорныя, размоклыя на дажджы чаравікі. Пташнікаў. Нават мокрыя крошкі смачна плывуць ад размоклай лусты і самі проста глытаюцца разам з вадой. Брыль.

размо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑размок, ‑ла; зак.

Набраўшы вільгаці, разбухнуць, размякнуць. У другім [двары] нічога няма, нават печышча даўно размокла. Кулакоўскі. Не было на .. [суку] і Толевай запіскі: ці то сарваў яе хто, ці проста размокла на дажджы і звалілася. Якімовіч.

размо́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размолваць — размалоць.

2. з азначэннем. Спосаб, якасць мліва. Мука простага размолу.

размо́латы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад размалоць.

размо́лванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размолваць — размалоць.

размо́лвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размалоцца.

2. Зал. да размолваць.

размо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размалоць.

размо́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад размарыць.

2. у знач. прым. Знямоглы, абяссілены ад гарачыні і пад. Размораныя куры капаліся ў дарожным прыску. Б. Стральцоў. Драмаў .. [Васіль] нядоўга, абудзіўшыся, размораны ляжаў, заплюшчыўшы вочы, і нічога не думаў. Мележ.

размо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размарыць.