дахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які дае значны даход; прыбытковы. Даходнае прадпрыемства. Ільнаводства — даходная галіна сельскай гаспадаркі. □ А дзядзька і гаворыць: «Надумаў я цябе, Ляксей, на [цырульніка] вывучыць. Даходнае месца. Кліентуру сваю будзеш мець». Чыгрынаў.
дахрысція́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да часу, што папярэднічаў з’яўленнню хрысціянства. Дахрысціянскі перыяд.
дацвісці́, ‑цвіце; пр. дацвіў, ‑ла, ‑ло; зак.
Скончыць цвісці. У невялічкім садзе.. дацвілі ўжо абрыкосы і яблыні. Васілевіч.
дацвіта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дацвітаць — дацвісці.
даце́рці, датру, датрэш, датрэ; датром, датраце; пр. дацёр, ‑церла і ‑цёрла; зак., што.
Скончыць церці што‑н.; сцерці ўсё, да канца. Дацерці лён.
дацёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дацерці.
даціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Абл. Даймаць. [Дармідон] часта дацінаў жонку за тое, што яму амаль заўсёды даводзіцца есці халоднае снеданне. Сабаленка. У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. Затое ноччу дацінаў холад. Асіпенка.
даціра́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да даціраць.
даціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дацерці.