лубае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Жук сямейства караедаў, шкоднік лесу.
лу́бачны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з лубу (у 2 знач.); лубяны. Лубачная каробка.
2. Надрукаваны з лубка (у 4 знач.). Лубачная карціна.
3. Які мае адносіны да таннай прымітыўнай літаратуры, што выдавалася ў дарэвалюцыйнай Расіі для простага люду.
лу́бін, ‑у, м.
Аднагадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаення і на корм жывёле.
[Лац. lupinus — воўчы.]
лу́бінавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лубіну. Лубінавы папар. // Прыгатаваны з лубіну, з лубінам.
лубо́к, ‑бка, м.
1. Тое, што і луб (у 2 знач.). На .. [ўслоне] вядро драўлянае, а каля вядра з лубка каробка. Галавач.
2. Тое, што і лубянка. Дзяўчаты ж запяваюць звонка песню Ды йдуць гурмою з лубкамі ў руках: Суніцы сакавітыя на ўзлессі! Кірэенка.
3. звычайна мн. (лу́бкі, ‑оў). Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месца касцявога пералому. Рука ў лубках гудзе надаедлівым болем. Брыль.
4. Ліпавая дошка, на якой даўней гравіравалася карціна для друкавання. // Надрукаваная з такой дошкі карціна, якая вызначалася прастатой і даступнасцю вобразаў.
лубяне́ць, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца цвёрдым, нягнуткім, падобным на луб. Удзень наплывала вада ў акопы, салдацкія валёнкі і шынялі прамакалі, а ўвечары, калі пачынаўся мароз, адзенне так лубянела, што ў ім нельга было паварушыцца. Дудо.
лубя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Ручны кораб з дубу, бяросты для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго‑н. Дзень за днём Марына змірылася з тым, што Мацвей хоча ехаць. І калі настаў той дзень, яна сабрала лубянку, перавязала яе раменьчыкам, каб вечка не адвальвалася, запрэгла каня і пад’ехала пад Некрашы. Лобан.
лубяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Зроблены з лубу (у 2 знач.). На .. падлозе стаялі чамаданы, ляжалі салдацкія і бежанскія мяшкі, лубяныя каробкі. Лобан.
2. Які мае адносіны да лубу. Лубяныя валокны.
3. Які змяшчае ў сабе луб (у 3 знач.). Лубяныя расліны.
4. Разм. Цвёрды, нягнуткі, падобны на луб (у 2 знач.).
луг 1, ‑у, М лузе, м.
Сенажаць, пераважна заліўная, накрытая шматгадовай травяністай расліннасцю. Мурожны луг. □ А луг зялёным аксамітам, Вянкамі кветак апавіты, Разлёгся ў роскашы-красе. Колас. Са смугі выступалі.. бяскрайнія лугі з крыху сумнымі стагамі. Карпаў.
луг 2, ‑у, М лузе, м.
Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам (ужываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.); шчолак.
лугава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лугаваць.