Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абра́днасць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць абрадаў якога‑н. культу. Свята зімы ўключае ў сябе многія элементы зімовай народнай абраднасці, якая склалася ў кожнага народа на працягу стагоддзяў.

2. Абрадавы звычай. З прычыны гэтага адпала неабходнасць усякіх далейшых ахвяр, а разам з тым адпала і падстава для мноства рэлігійных абрадаў; але вызваленне ад абраднасцей, якія затруднялі або рабілі немагчымымі зносіны з іншаверамі, было першай умовай, сусветнай рэлігіі. Энгельс.

абра́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абрадавы. Абрадныя песні.

абража́льнік, ‑а, м.

Той, хто абражае каго‑н.

абража́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да абражальнік.

абра́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абразіць.

абража́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абразіцца.

2. Зал. да абражаць.

абража́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абразіць.

абра́з 1, ‑а, м.

Малюнак бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення. Старая паляшучка, знахарка Мар’я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. Колас. Дзеці баяліся бога, што сярдзіта пазіраў з абразоў на покуці. С. Александровіч.

абра́з 2, ‑а, м.

Тое, што і вобраз (у 1 знач.). Скарылася стыхія, Змяніла свой абраз. Колас. Лапці ды сярмягі — як абраз не боскі: Гэта нашы людзі, Людзі нашай вёскі. Купала. Абразы змагання за волю прыгнечаных праходзяць кінастужкай перад Міхалкам. Бядуля.

абра́за, ‑ы, ж.

Тое, што можа абразіць каго‑н.; зняважлівы ўчынак, зняважлівае слова і пад. Свістам, лаянкай, рогатам, абразай адказвае зала на дзёрзкасць акцёраву. Мікуліч. Васіля Чурылу прымушаюць выконваць многа лішняй работы ды яшчэ кожны дзень слухаць лаянку і абразу. Пшыркоў.

абраза́льшчык, ‑а, м.

Рабочы па абрэзцы чаго‑н.