Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шумналі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае лісце, што ўтварае шум (у 1 знач.). А дуб на гары шумналісты Трымаецца смела адзін. Маркевіч.

шумнаце́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з шумам цячэ (звычайна пра раку, ручай і пад.). Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, — Удзірванелы курган векавечны. Купала.

2. Рух якога суправаджаецца шумам, крыкамі, ажыўленай мітуснёй. Поезд выкінуў са сваіх аканістых каровак шумнацечную грамаду людзей, і хутка перон апусцеў. Кірэенка.

шумну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да шумець ​1 (у 1, 3 знач.).

шу́мны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які стварае, робіць шум ​1 (у 1 знач.). Вада ў калонцы была сцюдзёная, і Піхамір з ахвотаю стаў пад шумны струмень. Чыгрынаў. Патрэскваюць галіны бярозы ў шумным ветры. Пестрак.

2. Які робіць шмат шуму, гучна гаворыць; крыклівы і пад. (пра чалавека). Штодзень збіраліся на полі Мы, хлапчукі, у шумны гурт. Смагаровіч. Гэткай жа шумнай кампаніяй адправіліся на вакзал. Шыцік. Паводзіны.. [Соні] нічым не адрозніваліся ад ранейшых, яна была ўсё такой жа, вясёлай і шумнай, поўная бесклапотнага смеху. Ракітны.

3. Які суправаджаецца шумам, адбываецца з шумам (у 1, 2 знач.). Шумныя спрэчкі. □ З прычыны добрай пагоды і святочнага дня сход асабліва мнагалюдны і шумны. Крапіва. Шашы ўспаміналіся падзеі вясельнага дня: вяселле было багатае і шумнае. Шамякін. [Зіну] цягнула на шумныя вечары, танцы, дзе было ёй цікава і дзе не трэба было непакоіцца, як падумаюць аб табе іншыя. Шыцік. // Які праяўляецца, выражаецца бурна, з шумам. «Віват! Жаданы госць!» — і ў захапленні шумным Гасціннасць расчыніла дзверы насцеж. Панчанка. // Гучны. Шумная гамонка.. адарвала Святлану ад роздуму. Шахавец.

4. Поўны кіпучай дзейнасці, напоўнены шумам, ажыўлены. Шумная вуліца. Шумны двор. □ Прывезлі ёлку прадаваць На гарадскі на шумны рынак. Танк. Белы дом стаіць пры шумным скверы Паміж ліп і клёнаў маладых. Непачаловіч. // перан. Поўны здарэнняў, трывог; неспакойны. Па следу шумнага, напружанага дня, Нарэшце, завітала цішыня. Корбан.

5. перан. Які выклікае шум (у 4 знач.), прыцягвае да сябе ўвагу, цікавасць. Музычны фільм «Карнавальная ноч» меў шумны поспех. «Маладосць».

шу́мны 2, ‑ая, ‑ае.

Які ўтварае на сваёй паверхні пену (пра напітак); пеністы. Шумнае віно. Шумнае піва.

шумо́к 1, ‑мку, м.

Разм. Невялікі, слабы, лёгкі шум (у 1 знач.). У зале стаяў стрыманы шумок. Колас.

•••

Пад шумок — непрыкметна, незаўважна; маскіруючыся, прыкрываючыся чым‑н.

шумо́к 2, ‑мку, м.

Разм. Тое, што і шум ​2. [Кучучыха:] — Вазьмі, дзеўка, лыжку ды шумок трошкі пазбірвай, а я тым часам чаго пагляджу. Лобан.

шумо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Вялікая лыжка з частымі дзіркамі, якая служыць для здымання шуму, накіпу з паверхні булёну, даставання мяса з супу і пад.

[Ад ням. Schaum — пена.]

шунгі́т, ‑у, М ‑гіце, м.

Мінерал чорнага або матава-шэрага колеру, падобны на антрацыт, графіт.

шу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Раптам паліцца; хлынуць. Вада шунула. / Пра паветра, святло і пад. У пакой шунула свежае паветра.

2. перан. Пайсці масай (пра людзей). Натоўп шунуў. // перан. Паступіць у вялікай колькасці. Заказы шунулі.

шурава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шураваць.

шурава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да шураваць (у 1, 2 знач.).