Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ло́ры, нескл., м.

1. Маленькая паўмалпа сямейства лорыевых, якая водзіцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

2. Птушка атрада папугаяў з яркім стракатым апярэннем.

[Англ. lory ад малайск.]

ло́рыевыя, ‑ых.

Сямейства паўмалп, якія жывуць у Паўднёва-Усходняй Азіі і ў Афрыцы.

лось, лася, м.

Буйная жвачная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі лапатападобнымі рагамі ў самцоў. Крокі набліжаліся, і нечакана ляснік, літаральна за дзесяць крокаў ад сябе, убачыў лася, высокага, стройнага, з пакручастымі рагамі на галаве. Шчарбатаў.

лот 1, ‑а, М лоце, м.

Навігацыйны прыбор для вымярэння глыбіні вады з борта судна. Ручны лот. Механічны лог.

[Гал. lood.]

лот 2, ‑а, М лоце, м.

Адзінка вагі, роўная прыблізна 12 г, існаваўшая да ўвядзення метрычнай сістэмы.

[Ням. Lot.]

ло́тас, ‑а і ‑у, м.

Паўднёвая шматгадовая травяністая водная расліна сямейства лотасавых з прыгожымі буйнымі кветкамі. // ‑у, зб. Зараснік гэтай расліны.

[Грэч. lōtés.]

ло́тасавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лотаса.

2. у знач. наз. ло́тасавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносіцца лотас.

ло́таць, ‑і, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш. За ракою, дзе ўчора Снег вясна мяла, Сёння залатое мора — Лотаць расцвіла. Лойка.

ло́тлінь, ‑я, м.

Трос, вяроўка, прымацаваныя да грузу лота ​1.

[Гал. loodlijn.]

ло́тра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю). ж.

Разм. лаянк. Тое, што і латруга.

лоўж, лаўжа, м.

Галлё, скінутае ў кучу; куча галля. Іпатыч і Гіль падбіралі ссечаныя галіны і сцягвалі ў лоўж. Гамолка. Драбналессе было старанна высечана. Яно сохла ў маленькіх лаўжах. Сачанка.