Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ло́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. ламаць (у 5 знач.).

ло́мкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ломкага. Ломкасць сцябла. Ломкасць голасу.

ло́мкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка ломіцца, крохкі. Сухія, ломкія, спелыя сцяблы жменя за жменяю спорна клаліся на перавяслы. Мележ.

2. Няўстойлівы, перарывіста (пра голас). З цёмных расчыненых дзвярэй двухпавярховага дома чуўся усхваляваны ложкі басок і прыглушаны дзявочы смех. Мехаў.

ло́на, ‑а, н.

1. Уст. Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі.

2. перан. Паверхня ці нетры вады, зямлі. Човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці. Колас. А над рэчкаю, Над крыніцаю Хутары стаяць, Ўсміхаюцца, Вачмі-зорамі, Зараніцамі, светла-чыстымі, Прамяністымі У лона сініх вод Углядаюцца. Трус.

•••

На лоне прыроды — на адкрытым паветры, сярод прыроды.

ло́нжа, ‑ы, ж.

1. Доўгі повад, які ўжываецца ў манежы пры выездцы коней; корда.

2. Спец. Вяроўка, якая прымацоўваецца да пояса гімнаста, акрабата пры выкананні асабліва складаных і небяспечных нумароў для засцярогі ад падзення.

[Фр. longe.]

ло́нны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: лонны бугарок гл. бугарок (у 2 знач.); лоннае зрашчэнне гл. зрашчэнне.

лоп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле значэння дзеясл. лопаць — лопнуць і лопацца.

ло́панне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. лопаць ​1 — лопнуць ​1.

ло́панне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. лопаць ​2 — лопнуць ​2, а таксама гукі гэтага дзеяння.

ло́пасцевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае лопасці. Лопасцевае кола. Лопасцевая турбіна.

2. Падобны па форме на лопасць. Лопасцевае лісце.

лопасцепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны па форме на лопасць. Лопасцепадобны ліст.