Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даўжні́к, ‑а, м.

Той, хто ўзяў у доўг, пазычыў. Адны плацілі акуратна, другія цягнулі бог ведае колькі, і мы не маглі пазбавіцца ад даўжнікоў ці, як у нас кажуць, дэбітораў. Скрыган. // перан. Той, хто абавязак каму‑н. за што‑н. Узнагароджаны чалавек — вечны даўжнік дзяржавы. Алешка.

даўжні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да даўжнік.

даўжыня́, ‑і, ж.

1. Працягласць лініі, плоскасці, цела паміж двума найбольш аддаленымі іх пунктамі. Вымераць даўжыню і шырыню. Меры даўжыні. // Адлегласць паміж канцамі чаго‑н. Даўжыня вуліцы. □ Гэта быў разгром вялікай калоны — каля трох кіламетраў даўжынёю. Шамякін.

2. Працягласць у часе. Даўжыня дня. Даўжыня жыцця.

даўжэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі доўгі. Дзень быў — што год, такі даўжэзны. Лобан. Махае даўжэзнай Стралой экскаватар, Ім цэлыя горы Зямлі тут узняты. Нядзведскі.

даўжэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. доўгі.

даўжэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і даўжэзны.

даўжэ́разны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і даўжэзны. Даўжэразны стол, якога раней настаўнік не бачыў у пана падлоўчага, стаяў каля сцяны, прыпёрты да яе шчыльна адным сваім краем. Колас.

даўжэ́ць, ‑эе; незак.

Рабіцца даўжэйшым. Цені даўжэюць. Ночы даўжэюць.

даўзбрае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. даўзброіць — даўзброіцца.

даўзбро́іцца, ‑роюся, ‑роішся, ‑роіцца; зак.

Узброіцца дадаткова.