уко́лвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укалоцца.
2. Зал. да уколваць.
уко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укалоць.
уко́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укопваць — укапаць.
уко́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укапацца.
2. Зал. да укопваць.
уко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укапаць.
уко́рмленасць, ‑і, ж.
Стан арганізма (звычайна жывёлы) у залежнасці ад кармлення; сытасць. Сярэдняя ўкормленасць. Вышэйшая ўкормленасць.
уко́рмлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад укарміць.
2. у знач. прым. Сыты, адкормлены. Жук штогод прадаваў шэсць-сем укормленых свіней. Брыль. Сцепаніда .. была дужая, шыракаплечая, укормленая жанчына. Самуйлёнак.
уко́рмліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. укормліваць — укарміць (у 1 знач.).
уко́рмлівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укарміцца.
2. Зал. да укормліваць.