Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

укліні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Увайсці, удацца клінам, вузкаю палосай у сярэдзіну чаго‑н. Сабраўся быў павярнуць у вёску, як заўважыў у маладым калгасным садзе, што глыбока ўклініўся ў поле, чалавечую постаць. Хадкевіч. На мяккай мураве ў зацішку. Дзе лес густы ўклініўся ў луг, Гуляюць [дзеці] у ката і мышку. Смагаровіч. У вярхоўях Бярэзіны, прытоку Дняпра, паміж марэннымі ўзвышшамі ўклінілася Верхне-Бярэзінская нізіна. Прырода Беларусі. // Уварвацца куды‑н. Брыгада прарвала варожую абарону, глыбока ўклінілася ў размяшчэнне немцаў. Мележ. Лыжныя батальёны, разведка, конніца, пяхотныя падраздзяленні глыбока ўклініліся ў варожы тыл. Асіпенка. // Уціснуцца паміж кім‑, чым‑н. [Марынка] ўклінілася паміж Паходнем і Заранікам, сунула Паходню свой пакунак і ўзяла абодвух пад рукі. Хадкевіч. // перан. Разм. Умяшацца ў што‑н. — Дык можа б за гэта і па чарцы выпілі? — нарэшце дачакаўся моманту Басько, каб уклініцца ў гаворку мужчын. Ермаловіч.

укліні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Уставіць што‑н. клінам у сярэдзіну чаго‑н. // перан. Разм. Уставіць у размову. Уклініць сваё слова ў гутарку.

укліно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уклінаваць.

уклі́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укліньваць — уклініць і стан паводле знач. дзеясл. укліньвацца — уклініцца.

уклі́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уклініцца.

2. Зал. да укліньваць.

уклі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уклініць.

уключа́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для ўключэння электрычнага току.

уклю́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уключыць.

уключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уключыцца.

2. Зал. да уключаць.

уключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да уключыць.

2. (звычайна з займеннікам «сябе»). Мець сваёй састаўной часткай; ахопліваць. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух працоўных заходніх абласцей Беларусі ўключаў у сябе і барацьбу супраць нацыянальнага прыгнёту. Хромчанка.