вершама́нія, ‑і, ж.
Хваравітае жаданне складаць вершы.
вершаплёт, ‑а, М ‑плёце, м.
Разм. пагард. Дрэнны, бяздарны паэт.
вершаплёцтва, ‑а, н.
Разм. пагард. Пісанне бяздарных вершаў.
вершасклада́льнік, ‑а, м.
Той, хто складае вершы.
вершасклада́нне, ‑я, н.
1. Сістэма будовы, склад вершаванай мовы. Сілабічнае вершаскладанне. □ Сваёй літаратурнай дзейнасцю Купала і Колас унеслі многа новага ў беларускае вершаскладанне.
2. Складанне вершаў.
вершатво́рац, ‑рца, м.
Уст. Складальнік вершаў; паэт.
вершатво́рства, ‑а, н.
Уст. Тое, што і вершапісанне.
верыфіка́цыя, ‑і, ж.
Спец. Эмпірычнае пацвярджэнне тэарэтычных палажэнняў навукі.
[Ад лац. verus — ісцінны і facio — раблю.]
ве́рыцца, ‑рыцца; безас. незак., каму-чаму (звычайна з адмоўем).
Мець пачуццё ўпэўненасці ў верагоднасць чаго‑н. [Адзін з чырвонаармейцаў:] — Зусім не верыцца.., што ёсць яшчэ дзесь на свеце паны і здзек чалавека над чалавекам. Чорны. Руды наш стаў дабёр і гладак, Не верыцца, што ёсць і косці. Крапіва.