верыцца, ‑рыцца; безас. незак., каму-чаму (звычайна з адмоўем).

Мець пачуццё ўпэўненасці ў верагоднасць чаго‑н. [Адзін з чырвонаармейцаў:] — Зусім не верыцца.., што ёсць яшчэ дзесь на свеце паны і здзек чалавека над чалавекам. Чорны. Руды наш стаў дабёр і гладак, Не верыцца, што ёсць і косці. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)