датраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да датрэсці.
датрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Вытрываць да канца; пратрываць да якога‑н. тэрміну. Ці ўсе адолеюць страх? Каму суджана будзе датрываць да канца? Быкаў. — Ох, час быў... — не датрывала з маўчанкай сваёй раптам баба. Шынклер.
датрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пратрымацца, вытрымаць што‑н. да якога‑н. тэрміну. Датрымацца да прыходу падмацавання.
датрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Пратрымаць да якога‑н. часу. Датрымаць у сябе бібліятэчную кнігу да канца года.
2. Разм. Стрымаць (абяцанне, слова і пад.). — Урэшце, усё-такі твая праўда: ты не датрымаў свайго правіла, зачапіў Ганну Карлаўну. Колас.
датры́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да датрымацца.
2. Зал. да датрымліваць.
датры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да датрымаць.
датрэ́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да датрапаць.
датрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; зак., што.
Скончыць трэсці, вытрасаць, атрасаць што‑н. Датрэсці палавікі.
дату́ль, прысл.
1. Да таго месца. Дайшоў датуль, дзе дарога зварочвае ўбок.
2. Да таго часу. Думала ўжо дзеўкай векаваць, і з думкай гэтай крыху лягчэй было датуль, пакуль у хаце спачувалі. Брыль. [Партызаны] прабеглі паўз Тураўца і Кавалевіча, запоўніўшы пустую датуль высеку. Мележ.
дату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Дайсці да якога‑н. месца. Чубар датупаў да апошняга размежавальнага капца, глянуў на далёкую дарогу. Чыгрынаў.