Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трохто́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Масай у тры тоны. Трохтонны груз.

2. Прызначаны для пад’ёму грузу ў тры тоны. Трохтонны кран.

трохтыднёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца тры тыдні. Трохтыднёвы адпачынак. // Прызначаны, разлічаны на тры тыдні. Трохтыднёвы запас прадуктаў.

2. Узростам у тры тыдні. Трохтыднёвае кацяня.

трохты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да тры тысячы.

2. Які складаецца з трох тысяч якіх‑н. адзінак. Трохтысячны атрад.

3. Разм. Коштам у тры тысячы рублёў. Трохтысячны гарнітур.

тро́ху, прысл.

Разм. Крыху. Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і магутным пахам. Лынькоў.

трохфа́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які складаецца з трох фаз, этапаў. Трохфазнае разгортванне паняццяў.

2. Звязаны з трохфазным пераменным токам. Трохфазны генератар.

•••

Трохфазны ток гл. ток.

трохцалёвы, ‑ая, ‑ае.

Велічынёй (таўшчынёй, шырынёй, вышынёй, калібрам) у тры цалі. Трохцалёвая дошка.

трохцалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Дошка таўшчынёй у тры цалі.

трохчле́н, ‑а, м.

Спец. Алгебраічны выраз, які складаецца з трох адначленаў, злучаных знакамі плюс або мінус.

трохчле́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які складаецца з трох членаў, частак. Трохчленная формула.

2. Які мае адносіны да трохчлена. Трохчленнае ўраўненне.

трохшлю́бнасць, ‑і, ж.

1. Уступленне трэці раз у шлюб.

2. Знаходжанне ў шлюбе адначасова з трыма жонкамі.